Posty

Дванаццаць алтароў Фары Вітаўта

Obraz
  Абмерны малюнак касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі , 1803 г. У канцы XVIII стагоддзя інтэр'ер гродзенскага фарнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі , вядомы як Фара Вітаўта , упрыгожвалі дванаццаць барочных алтароў. Кожны меў уласнае прысвячэнне, абразы і скульптуры, а таксама сваіх апекуноў — ад гарадскога магістрата і рэлігійных брацтваў да рамесніцкіх цэхаў і асобных прафесійных супольнасцей. Аднак сёння мы ўжо не можам убачыць гэтага аздаблення. У пачатку ХІХстагоддзя лёс аднаго з найважнейшых гродзенскіх храмаў кардынальна змяніўся. Канец каталіцкай гісторыі Фары 29 студзеня 1804 года згодна з дэкрэтам расійскага імператара Аляксандра I гродзенскі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, быў перададзены праваслаўнай царкве. З гэтага часу і да 1919 года ён функцыянаваў як Сафійскі сабор. Пераўтварэнне каталіцкага храма ў праваслаўны патрабавала не толькі змены літургічнага парадку, але і істотнай перабудовы інтэр'ера. Цягам трох гадоў ...

Дом, дзе пахла свежым хлебам: пякарская гісторыя дома Раўтэнбергаў у Гродне

Obraz
Дом на сучаснай Савецкай вуліцы, 7 выглядае як адзін з шэрагу гістарычнай забудовы вуліцы старога горада. Напрыканцы XVIII стагоддзя на яго месцы знаходзіўся сціплы драўляны дворык з мураванымі сутарэннямі. Яго ўладальнікам быў літоўскі канюшы Дамінік Александровіч — прадстаўнік старой шляхты Вялікага Княства Літоўскага. Дом на вул. Савецкай, 7 выдзелены чырвоным колерам. Паштоўка канца ХІХ ст. Якасць выявы палепшана пры дапамозе ШІ У 1794 годзе, калі на землях былой Рэчы Паспалітай яшчэ грымела паўстанне Тадэвуша Касцюшкі, сядзібу набыў гродзенскі пекар нямецкага паходжання Ян Крыштоф Раўтэнберг.  Менавіта Раўтэнберг паміж 1795 і 1811 гадамі на старых падмурках узвёў мураваны двухпавярховы дом, які стаў не толькі жыллём сям'і, але і цэнтрам іх прадпрымальніцкай дзейнасці. Хлебная імперыя ў цэнтры Гродна Каб зразумець атмасферу гэтага дома, трэба ўявіць начны горад. Калі на вуліцах Гродна панавала поўная цемра і цішыня, у доме Раўтэнберга кіпела праца. Яшчэ задоўга да перш...

Ад "Выгоды" да крамы "Цацкі": як двухсотгадовая карчма прайграла бой савецкаму мадэрнізму

Obraz
  На скрыжаванні сучасных гродзенскіх вуліц Ажэшкі, Гараднічанскай і Сацыялістычнай больш за два стагоддзі стаяла карчма. Яна памятала шляхту, якая прымала ўдзел у соймах Рэчы Паспалітай, напалеонаўскіх афіцэраў, расійскіх чыноўнікаў, польскіх афіцэраў і савецкіх пакупнікоў. Сёння на яе месцы ўзвышаецца шэрая махіна аблвыканкама, але памяць пра легендарную карчму, якую знеслі ў 1978 годзе, да гэтага часу захапляе гісторыкаў і гараджан. Элітная «Выгода» з сумным фіналам Усё пачалося ў 1765 годзе, калі на тагачаснай ускраіне Гродна заснавалі дзяржаўную карчму і заезны двор. Першапачаткова праект быў шыкоўным: мураваны двухпавярховы будынак на восем камфартабельных пакояў для гасцей, прасторная стайня і глыбокія скляпы для найлепшых напояў. У дакументах эпохі Антонія Тызенгаўза гэты комплекс ганарліва зваўся «Выгода». Аднак гісторыя любіць іронію. У самым пачатку XIX стагоддзя хтосьці з месцічаў паўжартам празваў гасцініцу «Нэндза», так гэтая назва і прыжылася. Карчма "Нэндз...